Ба́мір Міртэза Топі ( ; , Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.

Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996—1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.

Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987—1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Албаніі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі Албаніі