Піянер-1 () — амерыканскі зонд для даследавання Месяца. Першы апарат запушчаны пад кіраваннем NASA.

Запуск ажыццяўляўся пры дапамозе ракеты-носьбіта Тор-Эйбл 11 кастрычніка 1958 года. «Піянер-1» павінен быў выйсці на арбіту Месяца і правесці там даследаванні, у тым ліку атрымаць выяву адваротнага боку Месяца, аднак з-за памылкі навядзення не набраў неабходнай хуткасці і здзейсніў субарбітальны палёт з апагеем 117 тысяч кіламетраў. Нягледзячы на няўдачу, «Піянер-1» цалкам функцыянаваў і 43 гадзіны палёту перадаваў навуковыя дадзеныя аб стане асяроддзя паміж Зямлёй і Месяцам (у тым ліку замеры магнітнага поля).

13 кастрычніка 1958 года астаткі апарата «Піянер-1» упалі недзе ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Пры гэтым зонд перадаваў даныя аж да ўваходу ў атмасферу Зямлі.

Крыніцы

Піянер-1 Катэгорыя:1958 год у ЗША