Руслан Валер’евіч Селяўка (нар. ) — беларускі валейбалольны трэнер.
Біяграфія У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2014 годзе паступіў у магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, якую скончыў у 2015 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартовага трэнеравання, аздараўленчай і адапцыйнай фізікальнай культуры», прысвоена ступень — магістр педагагічных навук. У 2016 годзе паступіў у аспірантуру.
У 2016 годзе папоўніў трэнерскі штаб барысаўскага клуба «Барысаў-БДУФК». Спачатку працаваў старэйшым трэнерам з Ігарам Загорцавым, а потым з Дзмітрам Ліхарадам і двойчы быў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе заняў пост галоўнага трэнера клуба. З 2024 года трэнер мінскага клуба «Мінск».
Крыніцы
Спасылкі Селявко Руслан/ Seliauka Ruslan Селявко Руслан Валерьевич Руслан Валериевич Селявко и Геннадий Сергеевич Вяль покидают пост главного и старшего тренера команды «Борисов-БГУФК» У «Борисов-БГУФК» — лучший сезон, но главный тренер уволен. Разбираемся Ruslan Selyavko
Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Барысаў-БДУФК» Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Трэнеры МАПІДа (валейбол)