Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў — перакладны, тлумачальны і слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2013 годзе. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч.

У слоўніку прадстаўлена лексіка, якая з’явілася ў выніку кардынальных змен у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Усяго зафіксавана каля 4200 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыццяБеларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў : [4200 слоў і выразаў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Аверсэв, 2013. — 251, с. ; 21 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага л. і перад выпускнымі данымі. — Бібліяграфія: с. 10. — 2100 экз. — ISBN 978-985-19-0552-8. Стаў своеасаблівым працягам «Слоўніка новых слоў беларускай мовы» (2009). У ім лексікаграфічнае апісанне пашырана за кошт увядзення зоны перакладу.

Бібліяграфія

Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў : [4200 слоў і выразаў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Аверсэв, 2013. — 251, с. ; 21 см. — Аўтары паказаны на адвароце тытульнага л. і перад выпускнымі данымі. — Бібліяграфія: с. 10. — 2100 экз. — ISBN 978-985-19-0552-8

Крыніцы

Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 2013 года Катэгорыя:Слоўнікі неалагізмаў Катэгорыя:Перакладныя слоўнікі Катэгорыя:Тлумачальныя слоўнікі