За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Крупскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы яўрэяў у раёне пачаліся ўжо ў верасні 1941 года ў пасёлках Крупкі, Бобр, вёсках Халопенічы, Абчуга, Шамкі, Дуброўка, Ротань і іншых месцах. у гета ў пасёлку Бобр (лета — 10 кастрычніка 1941) былі забітыя каля 700 габрэяў. у гета ў горадзе Крупкі (ліпень — 18 верасня 1941) былі забітыя каля 2000 габрэяў. у гета ў пасёлку Халопенічы (ліпень — 6 верасня 1941) былі забітыя каля 2400 габрэяў. у гета вёскі Абчуга (да мая 1942 года) загінула больш за 1000 чалавек. у гета вёскі Ухвала (да 14 сакавіка 1942) загінула больш за 150 чалавек. у гета вёскі Шамкі (да 6 верасня 1941) загінула 600—700 чалавек.
У Крупскім раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Булай Зося і ПавелЯд Вашем. История спасения. Булай Зося и Павел. , Давыдзёнак Дзяніс і АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Давыденок Денис и Анастасия..
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Крупках, Абчузе, Халопенічах, Бабры, Шамках і Ухвале.
Крыніцы
Літаратура
Крупскі раён Катэгорыя:Гісторыя Крупскага раёна