«Дзікі робат» () — амерыканскі поўнаметражны анімацыйны навукова-фантастычны і прыгодніцкі фільм 2024 года, створаны студыяй DreamWorks Animation і выпушчаны кінакампаніяй Universal Pictures. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана (2016) .

Сусветная прэм’ера мультфільма адбылася 8 верасня 2024 года на 49-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, а ў ЗША фільм выйшаў у пракат 27 верасня. Фільм меў касавы поспех, сабраўшы па ўсім свеце 324 млн долараў пры бюджэце ў 78 млн долараў ЗША і стаўшы пятым самым касавым анімацыйным фільмам 2024 года. Крытыкі і аўдыторыя станоўча ацанілі карціну. Сіквел экранізацыі знаходзіцца ў распрацоўцы.

Сюжэт Пасылка з робатам-памочнікам ROZZUM 7134 падае на бязлюдны востраў. Марна спрабуючы знайсці заданні, якія можна выканаць, робат вывучвае мову жывёл і па настаўленні дасведчанай мамы-апосума пачынае клапаціцца аб маленькім гусяняці, чыю сям’ю ён выпадкова раздушыў. У кансультанты да яго набіваецца «спецыяліст па гусях» хітры ліс Фінк, з якім ніхто не хоча сябраваць.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы 2024 года Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Камп’ютарныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў