Эдуард Людвігавіч (Эдуард Аўгуст) Рэгель (, 1815—1892) — доктар філасофіі, батанік і вучоны садоўнік. Па паходжанні немец. Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Тайны саветнік (з 1887 года).

Аўтар шматлікіх даследаванняў флоры Усходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Сахаліна, Усурыйскага краю. Ім апісана звыш 1 000Регель, Эдуард Людвигович // Большая русская биографическая энциклопедия (электронное издание). — Версия 3.0. — М.: Бизнессофт, ИДДК, 2007. відаў раслін, апублікаваныя манаграфіі па сістэматыцы родаў , , , і інш. Рэгель адным з першых стаў займацца вывучэннем сістэматыкі флоры Туркестана па калекцыях, сабраных і дастаўленых рускімі падарожнікамі.

На працягу амаль 37 гадоў (1855—1892) Рэгель быў супрацоўнікам, а з 1875 года да канца жыцця — дырэктарам Імператарскага батанічнага саду ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнік Памалагічнага саду доктара Э. Л. Рэгеля і Я. К. Кесельрынг.

Бацька , , і Рэгеляў.

Шлях у навуцы Вучыўся ў Гоцкай гімназіі і ўжо тады вольны час праводзіў у занятках садоўніцтвам, якому прысвяціў затым усё сваё жыццё.

З 1832 па 1837 год быў вольным слухачом ў гётынгенскім Батанічным садзе і вывучаў батаніку пад кіраўніцтвам прафесара .

Затым працаваў і вучыўся ў батанічных садах Бона і Берліна. Сачыненне, напісанае ім у гэты час, «Фізіялагічнае тлумачэнне работ па садоўніцтву», прынесла яму вядомасць і месца галоўнага садоўніка ў (1842). Тут ён атрымаў навуковую ступень доктара філасофіі і чытаў лекцыі ў мясцовым універсітэце.

У 1852 годзе Рэгель заснаваў батанічны часопіс «Gartenflora», у якім апублікаваў мноства прац з апісаннем новых відаў раслін. Разам з выдаваў Швейцарскі часопіс для сельскай гаспадаркі і садоўніцтва ().

Восенню 1855 года Рэгель прыбыў у Санкт-Пецярбург і стаў працаваць у Імператарскім батанічным садзе, дзе ў 1875 годзе заняў месца вучонага дырэктара. Рэгель не толькі зрабіў батанічны сад адным з лепшых у Еўропе, але і ўнёс вялікі ўклад у рускае садоўніцтва. У 1871 годзе Рэгель па заданні Батанічнага саду, галоўным батанікам якога ён у той час быў, здзейсніў працяглую паездку па краінах Заходняй Еўропы з мэтай вывучэння вопыту работы замежных батанічных садоў, а таксама набыцця раслін для патрэб саду. Ён наведаў Германію, Англію, Бельгію, Францыю, Аўстрыю, Швейцарыю і Італію, сабраў сам у батанічных экскурсіях 240 відаў раслін і набыў, пераважна ў абмен, 980 відаў, у асноўным новых для саду.

Ім заснаваныя: батанічны музей і Батанічная лабараторыя пры садзе, акліматызацыйны сад у Пецярбургу, які меў на мэце акліматызацыю пладовых і дэкаратыўных дрэў і кустоў, Імператарскае расійскае таварыства садаводства, у якім ён быў віцэ-прэзідэнтам, некалькі спецыяльных часопісаў па садоўніцтву, якія сам рэдагаваў.

У 1872—1874 гадах па праекце Рэгеля і пад яго кіраўніцтвам разбіты Адміралцейскі сад у Санкт-ПецярбургуРегель Э. (1815-1892), садовый мастер // Санкт-Петербург: энциклопедия .

Вёў шматгадовую перапіску з валаамскім ігуменам Дамаскінам. Рэгель прывозіў на Валаам у 1856 годзе 45 саджанцаў марозаўстойлівай сібірскай ягаднай яблыні (сібіркі). Неаднаразова дапамагаў вызначаць сарты яблыкаў і прывіваць тронкі, якія адпраўлялі яму ў Пецярбург з манастыра. Манастыр дзяліўся саджанцамі з берагавымі жыхарамі. Дзякуючы гэтаму ў Старой Фінляндыі з’явіліся такія культуры раслін, якіх раней не было. Аснову харчавання манахаў складала гародніна, і агародніцтва добра развівалася на Валааме. У пачатку мая саджалі кавуны і дыні, затым моркву, буракі, капусту, агуркі. У сярэдзіне чэрвеня здымалі гарох, крыху пазней кавуны і дыні. У пачатку жніўня — цыбулю і часнок, у верасні наступала чарга бульбы, у кастрычніку — капусты. На выстаўках садаводства, пладаводства і агародніцтва, якія праводзіліся ў Фінляндыі і Санкт-Пецярбургу, абіцель за прадстаўленыя садавіну і гародніну ганаравалася некалькімі срэбнымі і адным залатым медалём.

Э. Л. Рэгель распрацаваў дэндралагічную частку перапланіроўкі Екацярынінскага сквера (цяпер Плошча Астроўскага) у Санкт-Пецярбургу (1873—1880, архітэктар ).

Жыў на тэрыторыі Батанічнага саду.

Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках.

Друкаваныя навуковыя працы Э. Л. Рэгель напісаў не менш за 500 твораў, артыкулаў і нататак па розных пытаннях батанікі і садоўніцтва.

Названы ў гонар Рэгеля У гонар Э. Рэгеля названыя роды раслін сямейства і B.Sm. сямейства . Таксама ў гонар яго апісаны новы від з сямейства  — Sprague et Takeda 1912, які быў вырашчаны Э. Л. Рэгелем з насення з вострава Кюсю (Японія) і рос у аранжарэях Пецярбургскага батанічнага саду яшчэ ў 60-х гг. XIX стагоддзя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі