Маласаі — колішняя вёска на тэрыторыі сучаснага Крупскага раёна.

Размяшчалася на правым беразе Бабра за 5 км на паўднёвы захад ад цяперашніх КрупакНасевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999..

Гісторыя Звесткі пра Маласаі з’яўляюцца ў інвентарах Барысаўскай воласці ў 18 стагоддзі, насельнікамі вёскі былі цяглыя сяляне.

Напачатку 20 стагоддзя ў складзе Барысаўскага павета Мінскай губерні. Было 9 двароў і пражывала 70 жыхароў.

У 1933 годзе пры стварэнні зенітна-артылерыйскага палігона Заходняй асобай ваеннай акругі жыхары Маласаяў былі выселены (разам з жыхарамі суседніх вёсак Шырневічы, Слоўчы, Краснай Горкі, Селішча).

Зноскі

Спасылкі Маласаі на сайце Radzima.net

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Крупскага раёна