Рауль Мадэст Кастра Рус (; ) — брат і паплечнік Фідэля Кастра. Старшыня Дзяржаўнага савета (2008—2018), Савета Міністраў і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Кубы з 2008 па 2018, генерал арміі, Герой Кубы. Удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі, а затым заняў другое пасля брата месца ў дзяржаўным і партыйным кіраўніцтве Кубы.

Біяграфія

Раннія гады Рауль Кастра нарадзіўся 3 чэрвеня 1931 года ў правінцыі Ар’ентэ ў сям’і буйнога землеўладальніка. З юнацкіх гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у моладзевым руху: быў членам Саюза сацыялістычнай моладзі, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць дыктатуры Фульхенсіа Батыста.

Кубінская рэвалюцыя У ліпені 1953 з групай маладых рэвалюцыянераў на чале са сваім братам Фідэлем Рауль Кастра удзельнічаў у штурму казармы Манкада ў горадзе Сант’яга дэ Куба. Падчас няўдалага штурму Манкада Рауль уласнаручна палоніў афіцэра арміі Батысты, чым выратаваў жыццё свайму атраду паўстанцаўKM.RU Досье. Рауль Кастро.

За ўдзел у штурму казармаў Манкада Рауль Кастра быў асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1955 годзе быў амніставаны і неўзабаве эміграваў у МексікуСусветная гісторыя войн. — Мн.: ООО «Харверст», 2004. — 640 с..

У 1956 г. кубінскія рэвалюцыянеры высадзіліся на Кубе і пачалі ўзброеную барацьбу супраць рэжыму Батысты. У перыяд 1957—1958 гг. узброеныя паўстанцкія атрады, выкарыстоўваючы тактыку партызанскай барацьбы, правялі некалькі буйных і дзесяткі дробных аперацый.

Пасля рэвалюцыі Пасля перамогі Кубінскай рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты ў студзені 1959 Рауль Кастра прымаў удзел ва ўмацаванні рэвалюцыйнай улады ў краіне, узначальваў ваенную і грамадзянскую адміністрацыю. З 1962 года — намеснік, з 1972 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, дэпутат Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі КубаБіяграфія Рауля Кастра Рауль Кастро. Биографическая справка — РИА Новости.

Кіраўнік дзяржавы 31 ліпеня 2006 года Фідэль Кастра склаў з сябе ўладныя паўнамоцтвы ў сувязі са сваёй шпіталізацыяй. Выконваючым абавязкі лідара Кубы ў сувязі з цяжкай хваробай Фідэля Кастра, а затым у сувязі з яго адмовай ўзначаліць Дзяржаўны савет, стаў Рауль КастраПераемнікам Фідэля Кастра на пасадзе кіраўніка Кубы стаў яго малодшы брат.

24 лютага 2008 года парламент Кубы з вынікам у 97,7 % галасоў выбраў Рауля Кастра новым старшынёй Дзяржаўнага Савета Кубы.

10 снежня 2013 года Рауль сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам паціснуў яму руку на пахавальнай працэсіі Нэльсана МандэлыNelson Mandela memorial service.

19 красавіка 2018 Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краіны стаў Мігель Дыяс-КанельНовым лідарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель.

Рауль сышоў з пасады кіраўніка Дзяржсавета краіны, але заставаўся партыйным лідарам. 16 красавіа 2021 89-гадовы Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы. Ён заявіў, што «з задавальненнем перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў»nn.by.

Спасылкі Biografía por la Fundación CIDOB Biografía de Raúl Castro Entrevista concedida por Raúl Castro en ocasión del 45 aniversario del desembarco del Granma Entrevista a Raúl Castro Selección de artículos, conferencias y discursos del general de Ejército Raúl Castro

Катэгорыя:Палітыкі Кубы Катэгорыя:Міністры Кубы Катэгорыя:Камуністы Кубы Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Кубы Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя