Выраб карункаў у Беларусі — народны мастацкі промысел, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваЛось-Залужная, А. Белорусские «сурветы» / А. Лось-Залужная // Декоративное искусство СССР. — 1984. — № 4. С. 29 — 31.Камінская, І. В. Карункавы дэкор традыцыйных ручнікоў / І. В. Камінская // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная ўстанова «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы». — Вып. 10 / рэдактар-укладальнік А. Г. Алфёрава. — Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2011. — С. 536—541.Малюшына, В. Беларускі трапкач / В. Малюшына // Роднае слова. — 1997. — № 5. — С. 119—122..
У дыялектах беларускай мовы карункі могуць называцца гаронкіГаронкі або гарункіГарункі.
Карункі — тэкстыльны выраб без тканай асновы, ажурныя, сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення і падобнагаТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.
У беларускай традыцыі карункі абазначаюцца таксама словамі хварботы, фарботы, анталяжы, што паказвае на заходні вектар іх запазычанняВ. А. Лабачэўская. Карункі «На клёцках», «анталяжы і фарботы». Да гісторыі развіцця карункапляцення на Беларусі. 1 частка.
Гісторыя Карункі на землях Беларусі вядомы з XVI стагоддзя на адзенні духавенства, магнатаў, шляхты і гарадской знаці. Напачатку іх прывозілі з Францыі і Германіі. З XVIII стагоддзя пры манастырах і ў маёнтках стваралі майстэрні па вырабе карункаў з залатых і сярэбраных нітак, пазней з шаўковых і баваўняных. У 2-й палове XVIII стагоддзя ў Гарадніцы (прадмесце Гродна) існавала мануфактура, дзе выраблялі карункі па замежных узорах. Там выкарыстоўвалі і рабілі дарагія карункі з залатымі і срэбнымі ніткамі для польскага каралеўскага двараГибянскнй, И. Г. Граф Антоний Тизенгауз и Гродненские королевские мануфактуры : очерк по экономической истории Польши в эпоху Станислава Августа (1764—1795) на основании архивных источников / И. Г. Гибянский; под. ред. и с предисл. П. Б. Струве. — Пг.: Издание Петроград. политех. ин-та Императора Петра Великого, 1916. — 640 с.. З сярэдзіны XIX стагоддзя пашырыліся машынныя карункі.
Аналіз беларускіх намінацый карункаў кажа пра тое, што Беларусь успрыняла карункі і тэхніку карункапляцення на каклюшках не пазней за XVII стагоддзе ў выніку еўрапейскага культурнага трансферу. У сілу асаблівасцей гісторыка-культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII стагоддзя вытворчасць карункаў страціла аснову для свайго існавання ў рамках элітарнай культуры, аднак само рамяство карункапляцення захоўвалася ў культуры мяшчанскага і сялянскага саслоўяў да пачатку XX стагоддзя. У адрозненне ад Расіі яно не мела характару саматужнага промыслу. Кансерватызм сялянскай культуры спрыяў захаванню ў народнай лексіцы старых намінацый карункаў, прыстасаванняў для іх вырабу і самой лікавай тэхнікі пляцення, якія былі выцеснены з польскай і французскай моў.
На Беларусі найбольш вязалі і плялі карункі драўлянымі, пазней металічнымі кручкамі. Працэс засваення сялянскай культурай тэхнікі вырабу плеценых карункаў меў сваю гісторыка-культурную спецыфіку і адрозніваўся, напрыклад, ад Расіі, дзе ў XIX стагоддзі атрымалі шырокае распаўсюджванне карункавыя промыслыБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск: Беларуская навука, 2013. — 527 с. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2. С. 228. У сялянскай культуры Беларусі запазычанне тэхналогіі пляцення карункаў на не выціснула старыя, традыцыйныя, тэхнікі стварэння карункавага тэкстылю. Фактычна да сярэдзіны XX стагоддзя сялянкі плялі карункі рукамі, без выкарыстання якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў. Такі спосаб стварэння ажурнага тэкстылю ў эвалюцыі карункапляцення папярэднічае тэхніцы пляцення пры дапамозе .
З сярэдзіны XX стагоддзя вядомы аб’ёмныя карункавыя вырабы (карзіны, кошыкі, вазы). Шырока выкарыстоўваюцца мастакамі-прафесіяналамі для тэатральных касцюмаў, аздаблення вопраткі і бялізны.
Віды архаічных рукадзельных карункаў
Вузялковае пляценне
Гэты від пляцення прымяняўся для афармлення карункамі тканых вырабаў ручніковага тыпу. Кавалак палатна з канца асновы, які заставаўся пасля заканчэння ткання, адразаўся, махры перапляталіся і потым гэты выраб выкарыстоўваўся ў гаспадарцы для розных утылітарных мэтаў. Такі тэкстыльны выраб зваўся (трапкач, махрач, уцірач, брэндзал, патрэпнічак)Малюшына, В. Беларускі трапкач / В. Малюшына // Роднае слова. — 1997. — № 5. — С. 119—122.. Ажурная карункавая сетка стваралася перапляценнем і звязваннем вузлоў з незатканых нітак асновы тканага палатна.
Самым старажытным тэхналагічным варыянтам варта лічыць пляценне з чатырох нітак. Плеценыя касічкі ўтвараюць слупкі, якія падзяляліся на дзве ніткі, кожная з якіх у сваю чаргу перапляталася з дзвюма суседнімі ніткамі, з-за чаго ўтваралася структура, што нагадвае сотыБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 229.
У больш позніх варыянтах пляценне нагадвае тэхніку макрамэБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 236.
Безвузялковае пляценне
Прымяняецца для вырабу цэльных прадметаў, у тым ліку каптуроў і паясоў. Пляценне робіцца з нітах кругавой асновы на раме ці іншым прыстасаванні.
Віды сучасных рукадзельных карункаў
Плеценыя рукамі Плеценыя на клёцках Шытыя іголкай без выкарыстання тканай асновы Вязаныя кручком
Рэгіянальныя промыслы
Добрушскія фарботы Лобачевская, О. А. К истории белорусского кружевоплетення: добрушские «фарботы» / О. А. Лобачевская // II навук.-практ. канф. «Музей і традыцыйная культура Беларусі» : [матэрыялы] (Мазыр, 30 — 31 мая 2012 г.) / рэдкал.: С. В. Разанаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мазыр : КПУП «Калор», 2012. — С. 17 — 21. Любоніцкія карункіЛабачэўская, В. А. Любоніцкія карункі / В. А. Лабачэўская // Гісторыя Беларускага Падняпроўя (да 130 г. Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея): матэрыялы навук. канф., Магілёў, 13 — 14 лістапада 1997 г. — Магілёў, 1999. — С. 181—186.Лабачэўская, В. Любоніцкія карункі / В. Лабачэўская // Мастацтва Беларусі. — 1999. — № 1. — С. 51 — 55. Мотальскія наборы Семежаўскія карункіКАРУНКІ «НА КЛЁЦКАХ», «АНТАЛЯЖЫ I ФАРБОТЫ»
Традыцыйныя карункавыя вырабы
Палескія карункавыя чапцы
Крыніцы
Літаратура
Камінская, I. В. Карункавы дэкор традыцыйных ручнікоў / 1. В. Камінская // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; рэд.-уклад. А. Г. Алфёрава. — Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2011. — Вып. 10.- С. 536—541 Лобачевская, О. А. Центры плетення кружева в Беларуси в XVIII — начале XIX в. и использованне его в народном костюме / О. А. Лобачевская // Мода и дизайн: исторический опыт и новые технологии: материалы XIV Междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, 27 — 30 июля 2011 г. / С.-Петерб. гос. ун-т технологии и дизайна, Рос. этнограф. музей; под. ред. Н. М. Калашниковой. — СПб., 2011. — С. 74 — 80
Спасылкі
В. А. Лабачэўская. Карункі «На клёцках», «анталяжы і фарботы». Да гісторыі развіцця карункапляцення на Беларусі. 1 частка В. А. Лабачэўская. Карункі «На клёцках», «анталяжы і фарботы». Да гісторыі развіцця карункапляцення на Беларусі. 2 частка
Катэгорыя:Карункі Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі