Ціроль () — федэральная зямля на захадзе Аўстрыі, якая ўтварае аўстрыйскую частку гістарычнага рэгіёну Ціроль. Сталіца і найбуйнейшы горад — Інсбрук. Насельніцтва 687 тыс. чалавек (5-е месца сярод аўстрыйскіх земляў; даныя 2003 г.). Зямля складаецца з двух частак: Паўночнага Ціроль і Усходняга Ціроль, іх падзяляе паласа шырынёй дваццаць кіламетраў — тэрыторыя федэральнай зямлі Зальцбург.
Цірольцы па сваім паходжанні і духу больш блізкія да баварцаў, чым да венцаў. І гэта не выпадкова, бо ў VI ст. н.э. Баварцы праніклі ў Ціроль і навязалі мясцовым рэтараманцам сваю мову.
Пераважная большасць жыхароў Ціроль (звыш 90 %) з’яўляюцца каталікамі.
Вядомыя асобы
Іозеф Антон Кох
Гл. таксама Ахенскае возера
Катэгорыя:Ціроль