«Хадзячыя мерцвякі» () — амерыканскі постапакаліптычны тэлесерыял, распрацаваны Фрэнкам Дарабонтам і заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў.
Прэм’ера адбылася 31 кастрычніка 2010 года на кабельным тэлевізійным канале AMC.
«Хадзячыя мерцвякі» сталі вядомыя як флагманскі серыял AMC. Пачынаючы з трэцяга сезона, серыял прыцягнуў найбольшую колькасць гледачоў ва ўзросце ад 18 да 49 гадоў сярод усіх кабельных або эфірных тэлесерыялаў. Серыял быў станоўча прыняты крытыкамі. Ён быў намінаваны на некалькі ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — драма і прэмію Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі за новы серыял. Аўдыторыя шоу знізілася на працягу наступных сезонаў.
Сюжэт Памочнік шэрыфа Рык Граймс атрымоўвае цяжкае кулявое раненне ў перастрэлцы з бандытамі. Апрытомнеўшы ў шпіталі, ён заўважае, што ўвесь медычны персанал адсутнічае, а ў самім будынку поўная разруха. Паступова ён усведамляе, што адбылася трагедыя, якая звязана з жывымі мерцвякамі. Ён спрабуе адшукаць сваю жонку й сына, якія, відаць, здолелі выратавацца. На працягу серыяла ён сустракаецца з іншымі людзьмі й, дзякуючы сваім лідарскім здольнасцям, узначальвае групоўку людзей.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2010 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Постапакаліптычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы пра зомбі