Кастрычніцкая вуліца (, ) — вуліца ў цэнтры Полацка.
Агульная характарыстыка Вуліца пралягае праз цэнтральную частку горада з паўднёвага ўсходу на паўночны захад ад вуліцы Гагарына каля чыгуначнага пуцеправода да вуліцы Зыгіна ў раёне Аэрадром і ўключае мноства жылых дамоў (як індывідуальнай забудовы, так і шматкватэрных да 9 паверхаў), адміністрацыйных будынкаў і аб'ектаў інфраструктуры. На вуліцы размешчаны розныя арганізацыі і прадпрыемствы, у тым ліку крамы «Еўраопт» і «Дыяніс», аддзяленне «Беларусбанк» і інш. Вуліца мае развітую інфраструктуру і з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй горада, забяспечваючы зручныя зносіны паміж рознымі раёнамі Полацка. Ёсць мост праз раку Палату.
Транспарт Чыгуначны вакзал Аўтавакзал
Адукацыя Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Катэгорыя:Вуліцы Полацка