«Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалёны свет» () — амерыканская прыгодніцкая кінакамедыя 1963 года ў стылі «роўд-муві», знятая рэжысёрам Стэнлі Крамерам. Удастоена прэміі «Оскар» і намінацый на прэмію «Залаты глобус».
Фільм заняў 40-е месца ў спісе Амерыканскага інстытута кінамастацтва «100 самых смешных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў».
Сюжэт На вялікай хуткасці па дарозе Каліфорніі нясецца аўтамабіль, за рулём якога знаходзіцца злачынец «Smiler» Гроган. На адным з паваротаў аўтамабіль вылятае з дарогі і разбіваецца. На дапамогу да паміраючага вадзіцеля пад’язджаюць чатыры аўтамабілі, у якіх едуць бізнесмен Расэл Фінч з жонкай і цешчай, дантыст Мелвіл Крамп з жонкай, двое сяброў, Дынгі Бэл і Бенджы Бенджамін, якія накіроўваліся ў Лас-Вегас, і вадзіцель мэблевага фургона Лэні Пайк. Перад смерцю Гроган расказвае, што ў парку горада Санта-Разіта пад «вялікім W» ён схаваў 350 000 долараў. З гэтага моманту вадзіцелі, якія даведаліся сакрэт закапанага скарба, імкнуцца паспець у Санта-Разіту раней за ўсіх. Падчас гонкі ўдзельнікі выкарыстоўваюць розныя транспартныя сродкі (ад ровараў да самалётаў). У пагоню ўвязваюцца і новыя ўдзельнікі.
Узнагароды 1964 — прэмія «Оскар» за найлепшы гукавы мантаж, а таксама 5 намінацый: найлепшая музыка да фільма, найлепшая песня, найлепшая аператарская работа каляровага фільма, найлепшы мантаж 1964 — 2 намінацыі на прэмію «Залаты глобус»: найлепшы фільм — камедыя або мюзікл, найлепшая мужчынская роля — камедыя або мюзікл 1965 — намінацыя на прэмію Эдгара Алана По за найлепшы фільм
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1963 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1963 года Катэгорыя:Эпічныя фільмы