Гета ў Гарадной (лета 1941 — ліпень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Гарадная Столінскага раёна падчас Халакосту.

Гісторыя У чэрвені 1941 года, адразу пасля захопу Гарадной, нацысты правялі перапіс яўрэйскага насельніцтва і загадалі ўсім габрэям вёскі нашыць спераду і ззаду латы ў выглядзе шасціканцовых зоракДубровский А. «Остались жить только в памяти», газета «Карлин», Пинск, № 13-20 (83-90), 2 октября 2008 года.

Рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, у жніўні 1941 года немцы арганізавалі ў вёсцы гетаГ. Ф. Вечорко. Городная в годы войны Г. Ф. Вечорко. Деревня Городная в годы войны .

У ліпені 1942 года падчас былі расстраляныя 200 жанчын, дзяцей і старых. Пакінутых 400 яўрэяў забілі за тры кіламетры ад вёскі ва ўрочышчы Падралічы.

У расстрэлах удзельнічалі таксама эсэсаўцы коннага палка пад камандаваннем Густава Ламбарда, якія па асабістым загадзе Гімлера займаліся знішчэннем на Палессі габрэяў, партызан і ўсіх, хто ім дапамагаў.

Памяць На месцы расстрэлу і брацкай магілы габрэяў з Гараднянскага гета ў 1960-я гады выжылымі габрэямі і нашчадкамі забітых быў усталяваны памятны знак.

У 2012 годзе на сродкі старшыні Пінскай яўрэйскай абшчыны Іосіфа Лібермана, чые родныя былі забітыя ў Гараднянскім гета, побач з першым быў усталяваны яшчэ адзін помнік ахвярам генацыду яўрэяўHolocaust. Gorodnaya .

Крыніцы

Літаратура

Гарадная Катэгорыя:Гісторыя Столінскага раёна Катэгорыя:Гарадная