Кембрыджскі ўніверсітэт (, ) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.

Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, у 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, якія так ці інакш звязаныя з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.

Каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта У сапраўдны момант Кембрыджскі ўніверсітэт налічвае 31 каледж, тры з якіх прымаюць толькі жанчын (Нью Хол, Ньюнхэм і Люсі Кавендыш). Астатнія 28 каледжаў — змяшаныя. Каледж Магдалены быў апошнім цалкам мужчынскім каледжам і пачаў прымаць жанчын толькі ў 1988 годзе. Два каледжа прымаюць толькі аспірантаў () (Клэр Хол і Дарвін), яшчэ чатыры прымаюць пераважна дарослых студэнтаў ці аспірантаў (graduate) (Х'ю Хол, Люсі Кавендыш, Св. Эдмунд і Вулфсан). Астатнія 25 каледжаў прымаюць і студэнтаў, і аспірантаў.

У Кембрыджы ёсць некалькі тэалагічных каледжаў, напрыклад Вэстмінстэрскі каледж і Рыдлі Хол, звязаныя з універсітэтам праз Кембрыджскую тэалагічную федэрацыю.

Спіс каледжаў і гады іх заснавання: Peterhouse 1284 Clare College 1326 Pembroke College 1347 Gonville & Caius College 1348 Trinity Hall 1350 Corpus Christi College 1352 Magdalene College 1428 King’s College 1441 Queens' College 1448 St Catharine’s College 1473 Jesus College 1496 Christ’s College 1505 St John’s College 1511 Trinity College 1546 Emmanuel College 1584 Sidney Sussex College 1596 Downing College 1800 Girton College 1869 Fitzwilliam College 1869 Newnham College 1871 Selwyn College 1882 Hughes Hall 1885 St Edmund’s College 1896 Murray Edwards College (New Hall) 1954 Churchill College 1960 Darwin College 1964 Wolfson College 1965 Clare Hall 1965 Lucy Cavendish College 1965 Homerton College 1976 Robinson College 1979

Выбітныя выпускнікі Хамад ібн Іса Аль Халіфа Джэймс Хопвуд Джынс Джон Коўдэры Кендру, англійскі біяхімік Томас Бабінгтан Маколей, брытанскі гісторык і палітычны дзеяч Артур Стэнлі Эдынгтан, астраном і астрафізік

Гл. таксама Кембрыджская пяцёрка

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.225

Спасылкі University of Cambridge official website Cambridge University Students' Union

Катэгорыя:Універсітэты Англіі