Джордан Пі́кфард (; нар. ) — англійскі футбаліст, брамнік клуба «Эвертан» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Кар’ера Клубная Пікфард далучыўся да акадэміі «Сандэрленда» ў веку васьмі гадоў і прайшоў праз усе ўзроставыя групы каманды. У 2011 годзе быў пераведзены з акадэміі ў рэзервовую каманду«Black Cats boss has keeper dilemma». The Northern Echo.. У тым жа годзе склаў сваю першую прафесійную ўгоду з клубам«Poyet still wants Sunderland back-up, despite Pickford deal». Sunderland Echo.. Тым не менш, у склад каманды было прабіцца вельмі цяжка, таму брамнік дзеля здабыцця досведу выправіўся ў арэнды ў клуб «Дарлінгтан», у складзе якога дэбютаваў 21 студзеня 2012 года«Keeper Jordan Pickford signs as the region rallies round Darlington FC». Teesside Gazette.. У выніку месячная арэнды працягнулася да сканчэння красавіка. У наступным годзе ігрок таксама на правах арэнды абараняў браму двух клубаў спачатку «Элфрытан Таўна», а потым «Бертан Альбіёна», апошні з якіх спаборнічаў у Другой лізе. У лютым 2014 годзе ігрок выправіўся ў першалігавы «Карлайл Юнайтэд»«Loan: Keeper joins Cumbrians». Carlisle United F. C., дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Пасля сканчэння сезона 2013—2014 гадоў брамнік працягнуў кантракт з «Сандэрлендам», але ў ліпені 2014 года выправіўся ў арэнду ў «Брэдфард Сіці». У новым клубе Пікфард таксама хутка стаў першым брамнікам, але 9 сакавіка 2015 года быў адкліканы «Сандэрлендам». Сезон 2015—2016 гадоў правёў у арэндзе ў «Прэстан Норт Эндзе». На самым пачатку 2016 года быў адкліканы «Сандэрлендам», у складзе якога, нарэшце, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 16 студзеня ў матчы супраць «Тотэнхэм Хотспура»«Pickford promise fulfilled for club and country». Premier League.. Сезон 2016—2017 гадоў брамнік амаль увесь сезон згуляў у якасці першага брамніку, у тым ліку праз траўму яго таварыша Віта Манонэ.

15 чэрвеня 2017 года Пікфард падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Эвертан». Першапачатковая сума ў 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з магчымасцю павышэння да 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у якасці дадатковых бонусаў зрабіла яго трэцім найдаражэйшым брамнікам у гісторыі на той час і найдаражэйшым брытанскім брамнікам«Jordan Pickford: Everton confirm £25m, rising to £30m, deal with Sunderland». BBC Sport.. У чэмпіянаце брамнік распачаў кар’еру ў новым клубе 12 жніўня 2017 года, калі яго клуб на хатняй арэне выгуляў «Сток Сіці» з лікам 1:0. Па заканчэнні першага сезона ў новай камандзе брамнік быў названы іграком сезону «Эвертана»«Jordan Pickford 'honoured' after dominating Everton awards night». Sky Sports.. Ігрок хутка замацаваўся ў складзе, на доўгія сезоны ўмацаваўшы шэрагі ліверпульскага клуба. У сезоне 2019—2020 гадоў Пікфард у 38 матчах сезону 13 разоў захоўваў сваю браму без прапушчаных галоў. 24 лютага 2023 года футбаліст склаў новую дагавор «Эвертанам», паводле якой ён мусіць застацца ў клубе да чэрвеня 2027 года«Pickford signs new long-term contract». Everton F. C.. У канцы сезона 2023—2024 гадоў Пікфард быў прызнаны найлепшым іграком сезону каманды трэці раз запар.

Міжнародная Брамнік яшчэ з юнацтва пачаў прыцягвацца да зборных Англіі розных узростаў. 9 кастрычніка 2016 года ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Англіі, замяніўшы ў ёй Тома Хітана, аднак у складзе каманды не дэбютаваў. Свой першы матч у нацыянальнай дружыне згуляў 10 лістапада 2017 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі на Уэмблі«England 0–0 Germany». BBC Sport.. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 0:0. У 2018 годзе быў далучаны да складу каманды на чэмпіянат свету. З тым часоў усцяж выклікаецца да нацыянальнай зборнай і бярэ ўдзел у міжнародных турнірах. У ліпені 2021 года поруч з зборнай стаў уладальніка сярэбраных медалёў на чэмпіянаце Еўропы. У фінале брамнік адбіў два пасляматчавыя пенальці, аднак гэта не ўратавала зборную Англію ад паражэнні ад зборнай Італіі«Euro 2020 final: England beaten by Italy on penalties». BBC Sport.. У першым матчы супраць зборнай Сербіі на чэмпіянаце Еўропы 2024 года ў дзясяты раз на міжнародных турнірах захаваў браму без прапушчаных галоў, чым паўтарыў рэкорд Пітэра Шылтана«Pickford Levels England Best In Euro Win». Everton F. C..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Дарлінгтан Катэгорыя:Ігракі ФК Элфрытан Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Бертан Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Карлайл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Брэдфард Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Прэстан Норт Энд Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан