Гета ў Антопалі (вясна — 15 кастрычніка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў гарадскога пасёлка Антопаль Драгічынскага раёна падчас Халакосту.
Гісторыя Паводле перапісу насельніцтва 1940 года яўрэі складалі каля паловы жыхароў — прыкладна 1500 чалавекС. Граник. «Холокост: глазами очевидцев», газета «Наш край — Загородье», издатель: Военно-исторический музей г. Дрогичина, № 16-17, август 2012 года, с. 6-7С. Граник. «Аксиологические аспекты истории Холокоста», газета «Наш край — Загородье», издатель: Военно-исторический музей г. Дрогичина, № 16-17, август 2012 года, с. 2. Усяго ў Антопалі і размешчаных побач вёсках, разам з бежанцамі з Польшчы, да пачатку вайны знаходзіліся каля 2600 яўрэяўС. Граник. «Штетл Антополь», газета «Наш край — Загородье», издатель: Военно-исторический музей г. Дрогичина, № 16-17, август 2012 года, с. 9-11.
Пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй больш за тры гады — з 25 чэрвеня 1941 года да 16 ліпеня 1944 года.
Увесну 1942 года габрэяў Антопаля і бліжэйшых вёсак (больш за 2500 чалавек) сагналі ў два гета — «А» і «В». Габрэяў з прафесійнай кваліфікацыяй, патрэбнай немцам, пасялілі ў першае, старых і хворых — у другое.
Улетку 1942 года каля 1000 антопальскіх яўрэяў былі вывезены і забітыя на Броннай ГарыК. Белявский (К. Bielawski). Антополь. История .
15 кастрычніка 1942 года Антопальскае гета было знішчана канчаткова. За некалькі дзён нацысты і калабарацыяністы расстралялі каля Антопаля ва ўрочышчы Хвойнікі ад 2000 да 2500 (4000) яўрэяўА. Котовец. Мужеству имя — Любовь .
За час акупацыі ў жывых засталося толькі некалькі антопальскіх яўрэяў. Адзін з іх — лекар Пінхас Чарняк.
Памяць Ва ўрочышчы Хвойнікі на месцы пахавання забітых у часы Катастрофы антопальскіх габрэяў у 1975 годзе быў усталяваны помнікHolocaust in Antopol .
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Антопаль (Драгічынскі раён) Антопаль Катэгорыя:Гісторыя Драгічынскага раёна