Зводніца () — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная ім у 1656 годзе ва ўзросце 24 гадоў. Першая праца мастака ў жанравым жывапісе, якая адлюстроўвае сцэну са штодзённага жыцця, магчыма, у публічным доме, Bryan Gonzales. The Practice of Cultural Analysis: Exposing Interdisciplinary Interpretation, Stanford University Press, 1999, p. 50., і адрозная ад іншых ранніх прац на біблейскія і міфалагічныя тэмы. Адна з трох карцін, падпісаная і датаваная Вермерам (акрамя «» і «Географа»).

Апісанне Назва карціны, верагодна, адносіцца да жанчыны з хітрай усмешкай, якая апранута ў чорнае адзенне манашкі. Чалавек злева ад яе, у чорным берэце, з прарэзамі, са шклянкай піва ў адной руцэ і цыстрай у другой, быў ідэнтыфікаваны як сам аўтар карціны«The Procuress: Evidence for a Vermeer Self-Portrait» Retrieved September 13, 2010. Яго знешні выгляд мае прыкметнае падабенства з персанажам іншай працы Вермера — «». Салдат у чырвоным камзоле, які трымае маладую жанчыну за грудзі, кідае манету ў яе працягнутую далонь.

Аб’ёмны збан — узор вестэрвальдскай керамікі — стаіць на перакінутым праз балюстраду кіліме з каларытным арнаментам. Гэты ўсходні дыван, магчыма, прывезены з УшакаOnno Ydema (1991) Carpets and their Datings in Netherlandish Paintings, 1540—1700, p. 43, 44, 145. ISBN 90-6011-710-7, займае добрую траціну карціны. Накінуты на яго чорны плашч з пяццю гузікамі быў дададзены Вермеерам на апошнім этапе працы над карцінай.

Гісторыя Верагодна, на Вермера паўплывалі карціны падобнай тэматыкі і «Зводніца» Дзірка ван Бабюрэна (каля 1622), якая належала Марыі Цінс, цешчы ВермераJohn Michael Montias, Vermeer and His Milieu: A Web of Social History, Princeton University Press, 1991, p.146..

Сляды карціны прасочваюцца да 1696 года, калі яна была прададзена на аўкцыёне ў Амстэрдаме пад назвай «Пакой з вясёлай кампаніяй». Да 1741 года знаходзілася ў Вальдштэйнаўскай калекцыі Дукса (цяпер ), пасля чаго яе набыў Аўгуст III, курфюрст Саксонскі. У 1980 годзе была выстаўлена ў Берліна (ГДР). Сёння захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.

Матэрыялы Тэхнічнае даследаванне гэтай карціны было праведзена ў 1968 годзе Германам Кунам. Аналіз пігментаў паказаў, што Вермер выкарыстоўваў свае звычайныя пігменты, такія як ультрамарын у сінім вінным збане і свінцова-алавяны жоўты ў куртцы жанчыны. Ён таксама выкарыстаў смальту ў зялёных частках абруса і на менш звыклым для яго зялёным фоне.

Крытыка Многія крытыкі адзначалі нетыповы для прац Вермера недахоп асвятлення. Пітэр Свіленс пісаў у 1950 годзе, што калі гэтая карціна наогул належыць пэндзлю Вермера, то яна дэманструе спробу мастака «намацаць» прыдатную форму выказвання. Эдвард Траўтшольд, аднак, дзесяццю гадамі раней напісаў, што ў «Зводніцы» ўпершыню і ў поўнай форме выявіўся тэмперамент 24-гадовага ВермераLiedtke, Walter; Michiel C. Plomp and Axel Ruger (2001) Vermeer and the Delft School. New Haven and : Yale University Press. pp. 372, 374. ISBN 0-87099-973-7..

У сваёй досыць смелай кнізе «Сямейныя таямніцы Вермера» мастацтвазнаўца Бенджамін Бінстак выказаў здагадку, што карціна з’яўляецца псіхалагічным партрэтам сямейства мастака, на якой ён адлюстраваў сябе музыкантам ва ўслужэнні гаспадыні публічнага дома, сваю жонку Катарыну — блудніцай, а брата Вілема — пажадлівым салдатам. На думку Бінстака, якога-небудзь павучальнага зместу гэтая «змрочная і цёмная» карціна не нясе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Карціна на сайце Галерэі старых майстроў Карціна на сайце

Катэгорыя:Карціны Яна Вермера Катэгорыя:Карціны 1656 года Катэгорыя:Карціны са збораў Галерэі старых майстроў Катэгорыя:Жанравыя карціны