Падзеі
4 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі, перамогу атрымаў Міхаіл Саакашвілі. 14 студзеня: Зацверджаны дзяржаўны сцяг Грузіі. 27 студзеня: Здарылася абрушванне даху ў школе ў Краснаполлі. 29 лютага: Прэзідэнт Гаіці Жан-Бертран Арыстыд падаў у адстаўку і збег з краіны ў ЦАР. 2 сакавіка: Касмічны апарат «Разета» запушчаны да каметы 67P/Чурумава — Герасіменка. 8 сакавіка: Ухвалена новая Канстытуцыя Ірака. 21 сакавіка: Адбыўся першы выступ гурта сярэднявечнай музыкі Testament. 4 красавіка: Пачалася міратворчая аперацыя ААН у Кот-д’Івуары. 6 красавіка: Заснавана Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца). 1 мая: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія далучыліся да Еўрапейскага Саюза. 3 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2004 завяршыўся перамогай англічаніна Роні О'Салівана. 8 чэрвеня: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546, якой ухвалена стварэнне Часовага ўрада Ірака. 18 чэрвеня: Адкрыўся Музей-сядзіба Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён). 1 ліпеня: Аўтаматычны касмічны апарат «Касіні-Гюйгенс» дасягнуў сістэмы Сатурна. 3 жніўня: Гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада. 29 жніўня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні 2004 у Афінах. 4 лістапада: Урачыста адкрылася адноўленая Мінская ратуша. 7 лістапада: Беларуская служба «Радыё Швецыя» выпусціла ў эфір першую перадачу. 26 снежня: Катастрафічнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне выклікала цунамі. 26 снежня: Паўторнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, перамогу атрымаў Віктар Юшчанка.
Нарадзіліся 13 сакавіка: Коры Гаўф, амерыканская тэнісістка.
Памерлі 6 студзеня: Янка Юхнавец, беларускі паэт (нар. 21.11.1921). 14 студзеня: Ута Хаген, амерыканская актрыса (нар. 12.6.1919). 17 студзеня: Чэслаў Немен, польскі музыка (нар. 1939). 12 жніўня: Годфры Хаўнсфілд, брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1979 (нар.28.8.1919). 15 жніўня: Сунэ Бергстрэм, шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1982 (нар. 10.1.1916). 26 жніўня: Лора Брэніган, амерыканская спявачка (нар. 3.7.1952). 28 верасня: Мулк Радж Ананд, індыйскі пісьменнік (нар. 12.12.1905). 13 кастрычніка: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык (нар. 27.9.1947). 19 лістапада: Джон Вейн, брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1982 (нар. 29.3.1927). 9 снежня: Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнер (нар. 15.11.1955). 15 снежня: Фаіна Іпацьеўна Вахрава, першая лэдзі Тайваня (нар. 15.5.1916). 19 снежня: Герберт Чарлз Браўн, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1979 (нар. 22.5.1912). 31 снежня: Жэрар Дэбро, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1983 (нар. 4.7.1921).