Гета ў Моталі (лета 1941 — вясна 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Моталь Іванаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Моталь быў захоплены нямецкімі войскамі 26 чэрвеня 1941 года.

Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку юдэнрат і сагналі габрэяў у гета.

Па даных камісіі НДК, усяго ў Моталі былі забітыя або жыўцом пахаваныя каля 3000 (2400—2800Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 746, лист 1) габрэяў. З іх каля 1000 чалавек — уцекачы з Польшчы ў 1939—1940 гадах, астатнія — сталыя жыхары горада.

Памяць На месцы аднаго з расстрэльных равоў ля Асаўніцы (0,5 км на ўсход ад вёскі) стаіць памятны знак ахвярам генацыду яўрэяў.

Ва ўрочышчы Гай на брацкай магіле яўрэяў усталяваны помнік.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Моталь Моталь Катэгорыя:Гісторыя Іванаўскага раёна