Вуліца Гагарына (, ) — вуліца ў Полацку ў мясцовасці Ноўка.

Агульная характарыстыка Пралягае з захаду на ўсход на 4,5 км ва ўсходняй частцы горада ў мясцовасці Ноўка ад вуліцы Юбілейнай да мяжы горада з вёскай Струнне. Далей вуліца пераходзіць у аўтадарогу Н-3950 Полацк — Обаль.

Жылая забудова вуліцы змяшаная: шматкватэрная панэльная забудова да 9 паверхаў маецца толькі ў самым пачатку вуліцы на адрэзку ад вуліцы Юбілейнай да вуліцы Кастрычніцкай, далей яна прадстаўлена пераважна аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу.

Над вуліцай праходзіць пуцеправод чыгункі Полацк — Маладзечна.

Сацыяльныя аб'екты АЗС Беларуснафта Гарадская бальніца № 1 Чырвоныя могілкі

Гл. таксама Спіс вуліц Полацка

Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар касманаўтаў