Гета ў Касцюковічах (лета 1941 — 3 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Касцюковічы і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У 1941 годзе у Касцюковічах жылі 3000 (1134) яўрэяў з жыхароўЛитин А., Шендерович И. Вспоминая довоенные и военные годы .
Горад быў захоплены нямецкімі войскамі 14 жніўня 1941 года. Акупацыя доўжылася 2 гады і 1,5 месяца — да 27 (28) верасня 1943 года.
Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Касцюковічах гета, сагнаўшы туды таксама і яўрэяў з блізкіх вёсак.
Пасля акупацыі і да верасня 1942 года немцы пакінулі габрэяў жыць у сваіх дамах, і гета не было агароджана. На спіне габрэі павінны былі нашыць апазнавальную лату белага колеру. Маладых яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работах. Вязні жылі ў вельмі цяжкіх умовах і вельмі галадалі — прасілі міласціну і хоць якую-небудзь ежу. Іх пастаянна збівалі. Да верасня 1942 года тэрыторыю гета скарацілі да адной вуліцы.
Па сведчаннях відавочцаў і па даных расследавання камісіі НДК, 3 верасня 1942 года пад падставай перасялення ў Палесціну ўсім яшчэ жывым яўрэям Касцюковічаў немцы загадалі сабрацца з рэчамі. Асуджаных людзей вывелі за горад у канец Карабанаўскай вуліцы ў раён чыгуначнай станцыі Камунары, дзе расстраляліКемеров М. Моё местечко Костюковичи .
Памяць У 1963 годзе Генін А. Х. самастойна ўсталяваў на месцы расстрэлу каля чыгуначнай станцыі Камунары (цяпер вуліца Карабанаўская) помнік з шасціканцовай зоркай. Затым гэты помнік разбурылі ўлады, а на яго паставілі абеліск з пяціканцовай зоркай і без згадкі пра габрэяў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Касцюковічы Касцюковічы Катэгорыя:Гісторыя Касцюковіцкага раёна