Уладзімір Уладзіміравіч Баравікоў () — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», у 2019 годзе — магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», магістр кіравання і права.

З 1997 па 2000 гады — аташэ, трэці сакратар, другі сакратар консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2003 гады — трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў.

З 2003 па 2006 гады — другі сакратар, першы сакратар, саветнік консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2006 па 2009 гады — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.

З 2009 па 2011 гады — саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2011 па 2016 гады — саветнік, загадчык консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

У 2016 годзе — старшы саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2016 па 2017 гады — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе — намеснік начальніка галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2018 па 2022 гады — начальнік галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялыстычнай Рэспубліцы В’етнам. 7 ліпеня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М’янма па сумяшчальніцтве. 10 жніўня 2022 года прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве.

Валодае англійскай, польскай і французскай мовамі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялыстычнай Рэспубліцы В’етнам, Каралеўстве Тайланд, Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М’янма

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Камбоджы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Лаосе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў М’янме Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Тайландзе