Астрыд Гуніла Маргарэта Турс (; нар. , , Фінляндыя) — фінскі палітык, дэпутат парламента ад Шведскай народнай партыі; міністр па справах Еўропы і іміграцыі ў другім кабінеце Ванханена і кабінеце Ківініемі; з 2013 года — Вярхоўны камісар па справах нацыянальных меншасцяў АБСЕ.

Біяграфія Нарадзілася 6 лістапада 1957 года ў Хельсінкі, у Фінляндыі, у сям’і прафесара Карла-Эрыка Турс. З 1996 да 2004 года была дэпутатам Еўрапарламента ад Фінляндыі.

З 19 красавіка 2007 па 22 чэрвеня 2010 года была міністрам па справах Еўропы і іміграцыі ў другім кабінеце Ванханена і працягнула выкананне абавязкаў міністра з 22 чэрвеня 2010 па 22 чэрвеня 2011 года ў кабінеце Ківініемі.

17 ліпеня 2013 г. абраная Вярхоўным камісарам па справах нацыянальных меншасцяў АБСЕ.

У 2019 годзе падпісала «Адкрыты ліст супраць палітычных рэпрэсій у Расіі». Крыніцы

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Фінляндыі