Вуліца 6-й Гвардзейскай Арміі (, ) — вуліца ў Полацку.
Агульная характарыстыка Размешчана ў самай паўднёвай частцы горада ў мясцовасці Марыненка ля ўезду ў горад з боку Лепеля і Мінска.
Побач размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт «Марыненка» на лініі Полацк — Маладзечна, а таксама пуцеправод над ёй на аўтадарозе Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расіі).
Забудаваны толькі паўночны (няцотны) бок вуліцы. Жылая забудова прадстаўлена цаглянымі і панэльнымі дамамі ў 5-9 паверхаў 1980-х гадоў пабудовы. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Названа ў гонар 6-й Гвардзейскай Арміі Узброеных сіл СССР. Летам 1944 года армія ў складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту брала ўдзел у ходзе Беларускай аперацыі і 4 ліпеня вызваліла Полацк.
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Катэгорыя:Вуліцы Полацка