Се́лішчаНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 261 () — скасаваны хутар (засценак) у Гайна-Слабадскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Размешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры. У Селішчах на працягу 9 гадоў жыла сям’я беларускага паэта Янкі Купалы.
Геаграфія Размешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры.
Селішча і Янка Купала Бацькі Янкі Купалы арандавалі зямлю ў паселішчы ў памешчыцы Манюшкі ў 1895—1904 гадах. Тут Купала напісаў свае першыя вершы: на польскай мове (прысвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе імянін) і найбольш раннія з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, — верш «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 года. У Селішчах Купала вырашыў паехаць вучыцца ў народнае вучылішча ў Бяларучах.
У гэты час Купала шмат чытаў, кнігі браў у Зыгмунта Чаховіча, удзельніка паўстання 1863—1864, які жыў непадалёк у маёнтку Бесяды.Янка Купала: асоба і творчасць. Архівы Беларусі.
Янка Купала працаваў не толькі на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаў працу ў іншых месцах — хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку і інш. У 1903 годзе ўпершыню ненадоўга пакінуў дом у Селішчах.Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Янка Купала». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 8.
У 1904 годзе сям’я Луцэвічаў з’ехала з Селішчаў і пераехала ў вёску Бараўцы.Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Бараўцы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 64.
Былая сядзіба Сёння на месцы былога засценка над зялёнай рунню ўзвышаецца курганок з купінай дрэў. Былыя хаты, падвалы і адрыны стаялі ніжэй — там, дзе цяпер лес. Там быў і сад. У нізкім месцы цёк ручай, біла крыніца. На гары знаходзілася пуня.
Зноскі
Літаратура
Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Янка Купала» / Аўтар — А. Лойка. — С. 5—20; Артыкул «Бараўцы» / Аўтар — Ж. Дапкюнас. — С. 64; Артыкул «Селішча» / Аўтар — Н. Капранава. — С. 555. Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Селішча». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 555. Лойка Алег. Акопы або У прадчуванні рэвалюцыі. ― У яго кн.: Як агонь, як вада…: Раман-эсэ пра Янку Купалу. ― Мн., 1984. Содаль, Уладзімер. Пуцявінамі сейбіта. ― Мн., 1982. Цвірка, Кастусь. Той курган векавечны…: Сцяжыны вандровак. ― Мн., 1985. ― С. 186―205. Чырскі, Мікалай. Гасцінцам Купалы. ― Мн., 2002. ― 36 с.
Спасылкі