Фальсіфікацыя гісторыі — усвядомлены і мэтанакіраваны працэс скажэння ўяўленняў аб гістарычных падзеях і працэсах у інтарэсах індывідаў, сацыяльных груп, сацыяльных інстытутаў ці элітаў, а таксама вынік дадзенага працэсу ў выглядзе прадуктаў (вобразаў) індывідуальнай і грамадскай свядомасці — пэўныя адчуванні, перажыванні, настроі, ідэі, погляды, канцэпцыі, дактрыны і іншае.
Адрозніваецца ад паняцця Псеўдагісторыя — ідэй і канцэпцый на гістарычную тэматыку, якія прэтэндуюць на навуковасць, але не з’яўляюцца навуковымі, «перапісванне» мінулага ў сучасных асабістых ці палітычных мэтах.
Псеўдагісторыя і «фальсіфікацыя гісторыі» не супадаюць з паняццем міфалагізацыя гісторыі, працэсам стварэння ненавуковай версіі мінулага, аснову якой складае структура міф.
Не варта блытаць псеўдагісторыю з альтэрнатыўнай гісторыяй — літаратурным напрамкам, прысвечаным адлюстраванню рэальнасці, якая магла быць, калі б гісторыя ў адзін са сваіх пераломных момантаў пайшла па іншым шляху.
Псеўдагісторыя характарызуецца выкарыстаннем розных маніпулятыўных прыёмаў і лагічных памылак, уключаючы выбарачнае прадстаўленне фактаў. Аўтар можа карыстацца слабасцю гістарычных ведаў мас. Можа стварацца ў рамках інструментальнага падыходу да гісторыі, які адмаўляе самастойную каштоўнасць мінулага і ставіць мінулае на службу сучаснасці. Мэтамі аўтара, як правіла, з’яўляецца не «змена» гісторыі, а імкненне да славы і ўзбагачэння. Таксама матывацыяй стварэння можа быць барацьба за ўладу. Часта звязана з тэорыямі змовы.
Блізкімі і звязанымі паняццямі з’яўляюцца псеўдаархеалогія і псеўдалінгвістыка. Адным з прыёмаў псеўдагісторыі з’яўляецца фальсіфікацыя гістарычных крыніц.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Палітыка Катэгорыя:Гісторыя