«Аі́да» () — каляровы мастацкі кінафільм-опера рэжысёра Клементэ Фракасі, пастаўлены ў 1953 годзе, экранізацыя аднайменнай оперы Джузэпэ Вердзі. Загалоўную сольную вакальную партыю выконвае Рэната Тэбальдзі.
Сюжэт Кінафільм-опера з'яўляецца экранізацыяй оперы «Аіда» Джузэпэ Вердзі, напісанай на лібрэта Антоніа Гісланцані па сцэнарыі егіптолага О. Ф. Марыета.
Музыка ў фільме скарочана, а для ўведзенай сцэны бою егіпцян з эфіопамі, якая адсутнічае ў оперы, скарыстана музыка з трэцяга акту.
У 1987 годзе фільм быў паказаны на 40-м Канскім кінафестывалі ў пазаконкурснай праграме.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы 1953 года