Гета ў Маляцічах (лета — лістапад 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Маляцічы Крычаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Маляцічы была захоплена нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 1 кастрычніка 1943 года.
Пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў вёсцы гетаЛитин А., Шендерович И. Деревни Антоновка больше нет .
3 лістапада 1941 года паліцаі прывезлі ў Маляцічы з суседняй Антонаўкі яўрэйку з двума дзецьмі (сем гадоў і два гады). Іх адвялі да моста і расстралялі. Старэйшы паспрабаваў уцячы, але яго злавілі, паклалі каля забітай маці і застрэлілі. Таксама ў лістападзе ў Маляцічах забівалі і яшчэ габрэяў з АнтонаўкіЧасовитина Н. Военная и послевоенная история агрогродка Молятичи Кричевского района .
Аднойчы раніцай у лістападзе 1941 года ў Маляцічы прыехалі немцы на трох машынах і загадалі сабрацца ўсім жыхарам вёскі. Затым беларусаў вывелі на ўскраіну і загадалі стаяць на пагорку. Потым туды, да вялікага, былога памешчыцкага віннага склепа прывялікаля 100 (122, 70) яўрэяў. Асуджаным людзям абвясцілі, што яны будуць забітыя, а беларусам нагадалі, што за дапамогу габрэям належыць смерць. Потым габрэяў падводзілі да краю склепа, стралялі і целы падалі ўніз. Калі яма напоўнілася забітымі, наступныя целы закідвалі наверх. Пасля расстрэлу яму прысыпалі зямлёй, а частка целаў засталася не закапаная. Два дні месца расстрэлу ахоўвалася і нікому не дазвалялі падыходзіцьЛитин А., Шендерович И. Документы Государственной чрезвычайной комиссии свидетельствуют .
На наступны дзень немцы правялі яшчэ адну акцыю Яны схапілі 15—20 яўрэяў (жанчын і дзяцей) адвялі іх да моста каля вёскі і паліцай Антон Кучук іх расстраляў.
Памяць У 1975 годзе ў цэнтры Маляцічаў усталявалі скульптуру «Воін з дзіцем» у гонар вызваліцеляў вёскі з імёнамі загінулых мірных жыхароў — у тым ліку, і яўрэяў.
У 2004 годзе педагогі і вучні маляціцкай сярэдняй школы ўсталявалі новы помнік на брацкай магіле маляціцкіх яўрэяў.
У 2017 годзе ў Маляцічах недалёка ад будынка сельсавета быў усталяваны помнік габрэям Антонаўкі, забітым 14 лістапада 1941 года.
Крыніцы
Літаратура
Маляцічы Катэгорыя:Гісторыя Крычаўскага раёна Катэгорыя:Маляцічы (Крычаўскі раён)