Ecopetrol, раней вядомая як Empresa Colombiana de Petróleo S.A. — найбуйнейшая і асноўная нафтавая кампанія ў Калумбіі. На 2019 год Ecopetrol уваходзіла ў спіс Fortune Global 500 і займала 346 месца. У 2020 Forbes Global 2000 Ecopetrol заняла 313-е месца сярод публічных кампаній у свеце. У 2012 годзе паводле рэйтынгу CNN Money кампанiя заняла 303 месца ў свеце па капiталiзацыi.
Ecopetrol не варта блытаць з кампаніяй Colombian Petroleum Co. (COLPET), якая належыць і кіруецца ЗША, і даччынай кампаніяй South American Gulf Oil Co. (SAGOC), заснаванай у 1930-х гадах і перададзенай у 1970-я гады дзяржаўнай Ecopetrol.
Гісторыя Першымі актывамi кампанii былi актывы «Канцэсіі Марэс», прысуджаныя прэзідэнтам Рафаэлем Рэесам Tropical Oil Company, якая пачала працаваць у 1921 годзе са свідравіны Infantas 2 і наступным пачаткам здабычы на радовішчы Cira-Infantas у даліне Сярэдняй Магдалены (VMM). Гіганцкае радовішча нафты знаходзіцца за на поўдзень ад горада Баранкабермеха і прыкладна за на паўночны ўсход ад сталіцы Багаты. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў 1941 годзе калумбійскi ўрад спрабаваў законна завалодаць кампаніяй Tropical Oil, перадача права ўласнасці адбылася толькі пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта Concessión De Mares.
Вяртанне «Канцэсіі Дэ Марэс» (Concesión De Mares) калумбійскай дзяржаве 25 жніўня 1951 г. стала пачаткам заснавання Empresa Colombiana de Petróleos, якая была створана ў 1948 г. Законам № 165. Новая кампанія ўзяла на сябе вернутыя актывы Tropical Oil Co., якая пачала нафтаздабываючую дзейнасць у 1921 годзе ў Калумбіі з укаранення радовішча Чыра-Інфантас у даліне Сярэдняй Магдалены. Ecopetrol займаўся дзейнасцю ў нафтавай iндустрыi як дзяржаўная прамысловая і камерцыйная кампанія, адказная за кіраванне вуглевадароднымі рэсурсамі краіны, і расла ў вынiку далучэння іншых актываў.
Нацыяналізацыя Ecopetrol не прайшла гладка. Апаненты і скептыкi сумнявалiся адносна таго, што кампанія насамрэч можа ісці ў нагу са складанымі і дарагімі аперацыямі без старонняга вопыту на зменлівым міжнародным рынку.
У 1961 годзе кампанiя ўзяла на сябе непасрэднае кіраванне НПЗ Баранкабермеха. Праз трынаццаць гадоў яна набыла нафтаперапрацоўчы завод у Картахене, пабудаваны Intercol у 1956 годзе. У 1970 годзе кампанія прыняла свае першыя статутныя акты, якія ратыфікавалі яе характар як дзяржаўнай камерцыйнай і прамысловай кампаніі, звязанай з Міністэрствам горнаруднай прамысловасці і энергетыкі і фіскальна кантраляванай Генеральным кантролем Рэспублікі Калумбія. У верасні 1983 года было абвешчана аб адкрыцці гіганцкага радовішча Каньё Лімон. Ecopetrol сумесна з Oxy паведаміла аб рэзервуары з запасамі, якія ацэньваюцца ў 1,1 млдр барэляў. Дзякуючы гэтаму радовішчу, кампанія пачала новую эру, і ў 1986 годзе Калумбія зноў пачала экспартаваць нафту. У 1990-я гады Калумбія пашырыла сваю нафтавую самадастатковасць з адкрыццём гіганцкіх радовішчаў Кусіяна і Купіягуа ў перадгор’ях Усходніх хрыбтоў Калумбійскіх Анд, якія мяжуюць з Усходнім Льянасам. Радовішчы распрацоўваліся кампаніяй ВР.
У 2003 годзе ўрад Калумбіі рэструктурызаваў Empresa Colombiana de Petróleos, каб зрабіць кампанію інтэрнацыянальнай і больш канкурэнтаздольнай у рамках сусветнай вуглевадароднай прамысловасці. Дэкрэт 1760 ад 26 чэрвеня 2003 г. змяніў арганічную структуру Empresa Colombiana de Petróleos і пераўтварыў яе ў Ecopetrol SA — дзяржаўную акцыянерную карпарацыю ў стопрацэнтнай дзяржаўнай уласнасці пад кiраваннем Міністэрства горнаруднай прамысловасці і энергетыкі. Трансфармацыя вызваліла кампанію ад дзяржаўных функцый у якасці адміністратара крыніцы нафты, і для выканання гэтай функцыі было створана ANH (Agencia Nacional de Hidrocarburos, Нацыянальнае вуглевадароднае агенцтва).
З 2003 года Ecopetrol SA, маючы значна большую аўтаномію, паскорыла пошукавую дзейнасць, пашырыла камерцыйныя гарызонты i павыciла сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку нафты. На міжнародным узроўні кампанія таксама працуе ў Мексіканскім заліве, з Х’юстана, штат Тэхас, Мексіканскiм заліве ў афшорных раёнах Веракруса, Табаска і Кампечэ, а таксама ў бразільскіх афшорных зонах з офісамі ў Рыа-дэ-Жанэйра.
20 жніўня 2021 года кампанія набыла 51,4% кантрольнага пакета акцый Interconexión Eléctrica, які раней належаў Міністэрству фінансаў і дзяржаўнага крэдыту, стварыўшы дыверсіфікаваны энергетычны кангламерат у Паўднёвай Амерыцы.
Капіталізацыя У лістападзе 2007 года Ecopetrol правяла першаснае публічнае размяшчэнне акцый на Калумбійскай фондавай біржы (BVC), якое сабрала 5,7 трыльёна долараў калумбійскіх песа (2,8 мільярда долараў ЗША) ад продажу 10,1 працэнта акцый. 18 верасня 2008 года кампанія Ecopetrol абвясціла аб лістынгу сваіх амерыканскіх дэпазітарных акцый (ADS) на Нью-Ёркскай фондавай біржы (NYSE). Кожная ADS прадстаўляе 20 звычайных акцый Ecopetrol. У гэты дзень ADS пачалі таргі на NYSE пад сімвалам «EC». JPMorgan Chase Bank выступае ў якасці дэпазітарыя праграмы ADS, а LaBranche & Co Inc. выступае ў якасці спецыяліста па гандлі ADS.
У ліпені 2008 года лацінаамерыканскі кансультант па інвестыцыях Compass Group заявіў, што прамысловасць Калумбіі развіваецца ў многіх галінах, уключаючы энергетыку, сельскую гаспадарку, тэхналогіі, інфраструктуру і прамысловую прадукцыю. У дадатак да росту ВУП і інвестыцыйнага клімату ў Калумбіі назіраецца рост сыравінных тавараў. Ecopetrol згуляў ключавую ролю ў росце сыравінных тавараў, бо кампанiя мела 60 мільярдаў долараў для інвестыцый у распрацоўку нафты.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Ecopetrol на англійскай мове Фінансавы сайт калумбійскага фондавага рынку . Інфармацыя пра акцыі EC на іспанскай мове
Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі