Аляксандр Поп, Поўп () (, Лондан — , Твікэнэм) — англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» (зборнік «Пастаралі», 1704 г.; паэма «Віндзорскі лес», 1713 г.). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711 г.) — маніфест англійскага асветніцтва класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712 г.; «Дунсіяда», 1728 г.; «Новая Дунсіяда», 1742 г.). Вяршыня творчасці — філасофская паэма «Спроба пра чалавека» (1732—1734 гг.) — вершаванае выкладанне ідэй Дж. Лока і А. Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.

Літаратура Сидорченко Л. В. Александр Поуп: В поисках идеала. — Л., 1987. Rogers, Pat. The Cambridge Companion to Alexander Pope. Cambridge, Massachusetts: Cambridge University Press, 2007. Cassirer, Ernst. An essay on man; an introduction to a philosophy of human culture. Yale University Press, 1944.

Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на англійскую мову Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу