Бабруйскі кацёл — акружэнне пад Бабруйскам войскамі правага крыла 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 6 дывізій 9-й нямецкай арміі. Савецкія войскі 3-й і 48-й армій, якія наступалі з раёна Рагачова, і войскі 65-й арміі, што наступалі з раёна на поўдні ад Парыч, 27 чэрвеня 1944 года злучыліся на поўдні ад Бабруйска (1-ы гвардзейскі і 9-ы танкавы карпусы), замкнулі акружэнне 40-тысячнай групоўкі праціўніка на паўднёвым усходзе ад Бабруйска і ў горадзе.
Ліквідацыю трапіўшай у «кацёл» групоўкі нямецкіх войск праводзілі 48-я і 65-я арміі. Важнейшая асаблівасць праведзенай аперацыі — масіраванае выкарыстанне авіяцыі фронту, 526 самалётаў 16-й паветранай арміі на працягу 1,5 гадзін групамі па 25—30 самалётаў наносілі ўдары па праціўніку, які рыхтаваў прарыў, прычынілі яму значныя страты, групоўка была рассеяна. 28 чэрвеня савецкія войскі закончылі ліквідацыю акружанага праціўніка. З раёна Бабруйска пяцітысячнай групоўцы ворага ўдалося прарвацца ў напрамку Асіповіч, але і яна была ўзята ў палон. 29 чэрвеня быў вызвалены Бабруйск.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Чэрвень 1944 года Катэгорыя:1944 год у Беларусі