Сямён Фёдаравіч Калтуноў (нар. , в. Васільеўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе ў вёсцы Васільеўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Адэскі гідратэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1970 года працаваў у галоўным інжынерам Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта», з 1975 года — галоўным інжынерам інстытута «Гомельграмадзянпраект», з 1986 года — галоўным спецыялістам па КПД ТО.
Прафесійная дзейнасць Ініцыяваў пераход Гомельскага і Светлагорскага ДСК на выпуск 9-павярховых буйнапанэльных дамоў без зніжэння магутнасцяў і спынення заводаў. Распрацаваў шэраг праектаў шматпавярховых буйнапанэльных жылых дамоў. Пад яго кіраўніцтвам была створана, укаранёна і ўдасканалена комплексная сістэма кіравання якасцю праектавання, а таксама распрацаваны намаграмы для вызначэння інсаляцыі жылых будынкаў.
Узнагароды Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»; Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-канструктары Беларусі