Пенязькова — вуліца ў Савецкім раёне горада Гомеля. Вуліца названа ў гонар Д. Н. Пенязькова — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна горада Гомель.

З’яўляецца самай першай вуліцай, пабудаванай ў мікрараёне Шведская Горка.

Гісторыя Вуліца з’явілася як адна з цэнтральных вуліц мікрараёна Шведская Горка.

У 2024 годзе была адкрыта для транспарту дарога, картаграфічны працяг вуліцы, якая звязала Шведскую Горку і 5-ы мікрараён.У перспектыве, уздоўж гэтай новай часткі вуліцы Пенязькова будзе пабудавана 2-я чарга мікрараёна.

Па стане на пачатак 2025 года, вуліца мае забудову толькі з цотнага боку.

Перасякае вуліцы В. Г. Сярогіна Карбышава Р. Дзенясенкі П. Гельман