Іван Ціханавіч Грышын (16 снежня 1901, вёска Унукавічы, Рослаўскі раён, Смаленская вобласць — 20 чэрвеня 1951) — генерал-палкоўнік (1945), Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1920 года. Член КПСС з 1927. Скончыў у 1936 Скончыў ваеннную акадэмію імя Фрунзэ. З чэрвеня 1941 года на Заходнім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах: камандзір стралковай дывізіі, начальнік штаба 50-й, потым 11-й гвардзейскай армій, з чэрвеня 1943 камандуючы 49-й арміяй. Удзельнік Смаленскай, Беларускай, Усходне-Прускай аперацый. Армія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Магілёва, пры фарсіраванні Дняпра, Друці, Бярэзіны, удзельнічала ў ліквідацыі мінскага «катла».

Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі.

Памяць Яго імем названа вуліца ў Магілёве.

Крыніцы

Літаратура