«Найлепшыя гады нашага жыцця» () — чорна-белая меладрама 1946 года, знятая рэжысёрам Уільямам Уайлерам па сцэнарыі Роберта Шервуда, экранізацыя рамана Макінлі Кантара «Услаўленне мяне» (Glory for Me). Фільм набыў прызнанне крытыкаў і меў камерцыйны поспех, стаўшы самым касавым фільмаў у ЗША і Вялікабрытаніі пасля «Знесеных ветрам». Стужка атрымала восем прэмій «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года, а таксама шэраг іншых узнагарод.

У 1989 годзе ў ліку першых 25 карцін уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў.

Сюжэт Гісторыя трох салдат амерыканскага войска, якія вяртаюцца дадому пасля Другой сусветнай вайны. Фрэд, Эл і Гамер ваявалі на фронце і марылі вярнуцца дадому, але зараз іх чакае складаны перыяд адаптацыі ў некалі звыклым асяроддзі.

Дзеці Эла ўжо выраслі і зараз яму трэба зноўку пазнаць гэтых амаль дарослых рабят, якія ўступаюць у самастойнае жыццё. Вярнуўшыся дадому Фрэд даведаецца, што яго прыгожая пустышка жонка яго не асабліва чакае, а даўно жыве сваё жыццё, растраціўшы ўсе яго назапашванні. У той жа час, страціўшы на вайне абедзве рукі, Гамер не ведае як правільна паступіць са сваёй каханай, на якой абяцаў ажаніцца, бо зараз ён калека, а яна заслугоўвае шчасця.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Уільяма Уайлера Катэгорыя:Фільмы ЗША 1946 года Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)