Могілкі Мыйгу () — некропаль у Таліне, у раёне Мыйгу.

Гісторыя Створаны ў сувязі з указам расійскай імператрыцы Кацярыны II, які забараняў з 1771 года па ўсёй Расійскай імперыі пахаванні ў гарадскіх межах з-за небяспекі эпідэмій. Выкарыстоўваліся парафіянамі парафіі Тоампеа (Домскага сабора), пераважна, этнічнымі немцамі. Дасягалі плошчы больш за 2 га.

У жніўні 1941 года на могілках разгарнуліся баі паміж надыходзячымі нямецкімі войскамі і часткамі РСЧА, якія абаранялі Талін.

Пасля вайны, у 1950—1951 гадах могілкі былі знішчаны, паўтарыўшы лёс могілак Коплі, надмагіллі выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял для гарадскіх патрэб.

У 1995 годзе тэрыторыя могілак аб’яўлена запаведнай. Крыніцы

Катэгорыя:Могілкі Таліна