Алесандра Марчэла (, , — , ) — венецыянскі кампазітар. Брат Бенедэта Марчэла.
Біяграфія Паходзіў з дваранскай сям’і. Найперш ён быў матэматыкам, філосафам і паэтам. Музыку Марчэла сачыняў для свайго задавальнення, быў кампазітарам-аматарам.
Сярод захаваных твораў А. Марчэла — 12 сольных кантат, 12 скрыпічных санат, а таксама 18 канцэртаў для розных саліруючых інструментаў з аркестрам. Самым вядомым з іх з’яўляецца ўпершыню апублікаваны ў 1717 годзе канцэрт для габоя і струнных рэ мінор (раней памылкова прыпісваўся Б. Марчэла). Яго перакладанне для клавіра пазней выканаў І. С. Бах (BWV 974). Свае творы публікаваў пад псеўданімам Этэрыа Стынфаліка. Крыніцы
Катэгорыя:Кампазітары Італіі