Паход гунаў на Літву — летапісны паход гунскага племя (меркавана, акацыраў), узначаленага Атылай, супраць балцкага племя літвы паводле «Вугорска-польскай хронікі».

Ход падзей На думку В. Казакявічуса і Э. Гудавічуса, качэўнікі-акацыры маглі забрыдаць на тэрыторыю сучаснай Літвы. Пасля паходу гунаў на балцкія землі частка мясцовых жыхароў магла быць уцягнутая ў калаўрот перасялення народаў.

У старабеларускім перакладзе аповесці пра Атылу ў складзе Познаньскага зборніка кажаццаВеселовский А. Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел // Сборник отделения русского языка исловесности Императорской Академии наук. Т. 44. №3. С.-Петербург, 1888. Приложение. С. 216.:

Сведчанні Паход Атылы на Літву згадваюць: «Вугорска-польская хроніка», знойдзеная ў пачатку ХІІ ст., венгерскі храніст ХІІІ ст. Сімон Кяжа, Марк Кальційскі ў «Вугорскіх паходах» (сярэдзіне XIV ст.)Gudavičius E. «Lietuvos» vardas XI a. — XX a. I pusės šaltiniuose// MADA. 1983. T. 3(84). P. 82.. Сучасныя літоўскія гісторыкі лічаць паход гунаў у Літву вельмі верагодным, пра што, у прыватнасці, сведчаць трохрэбравыя наканечнікі стрэлаў, знойдзеныя ў 1992 г. на Кярнаўскім (р-н Шырвінтай) ахвярным гарадзішчы В. Шыменасам, і той факт, што бальшыня старых гарадзішчаў была спаленая ў сярэдзіне І тыс. н. э.

Гл. таксама

Аблога Полацка гунамі

Крыніцы

Катэгорыя:Гуны