«Вялікі перапалох у маленькім Кітаі» () — амерыканскі фантастычны камедыйны фільм 1986 года рэжысёра Джона Карпентэра з Куртам Раселам, Кім Кэтрал, Дэнісам Данам і Джэймсам Хонгам у галоўных ролях.
Нягледзячы на ў цэлым станоўчыя водгукі, фільм пацярпеў камерцыйны правал, сабраўшы ў Паўночнай Амерыцы 11,1 мільёна долараў, што ніжэй за меркаваны бюджэт у 19–25 мільёнаў долараў. Гэта расчаравала Карпентэра ў Галівудзе і паўплывала на яго рашэнне вярнуцца ў незалежную кінавытворчасць. У наступныя гады фільм набыў пастаянную аўдыторыю на дамашнім відэа і стаў культавай класікай. Фільм даў пачатак серыі коміксаў, камп’ютарнай гульні, настольным гульням і цацкам з персанажамі, а адзін з герояў паслужыў правобразам для персанажа гульні «Mortal Kombat».
Сюжэт Джэк Бэртан працуе дальнабойшчыкам і аказваецца ўцягнуты ў пошукі нявесты свайго сябра Вона Чы, у кітайскім квартале Сан-Францыска.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1986 года Катэгорыя:Фільмы Джона Карпентэра Катэгорыя:Фільмы ЗША 1986 года