Жэр () — рака ў паўднёва-заходняй Францыі, левы прыток Гароны. Даўжыня 178 км. Плошча вадазборнага басейна — 1700 км².

Выток — на плато Ланмезан, ля падножжа Пірэнеяў. У вярхоўях бурная, валодае вялікімі запасамі гідраэнергіі; у нізоўях працякае па раўніне, упадае ў Гарону каля Ажэна. Жыўленне снегава-дажджавое. Вясновыя паводкі, летняя межань. Суднаходная на 120 км ад вусця.

На рацэ — горад Ош. Катэгорыя:Прытокі Гароны Катэгорыя:Рэкі Францыі