Усе мы родам з дзяцінства — песня Дзмітрыя Яўтуховіча на словы Віктара Шніпа.

Песня выкарыстоўвалася ў якасці лейтматыва ўсебеларускага тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства». Песню выконваў Анатоль Ярмоленка разам з гуртам «Сябры».

Словы Недзе там за гарамі, Там дзе сонца начуе; Есць краіна дзяцінства. Недзе там за лясамі Белай птушкай вандруе І спявае дзяцінства.

Усе мы родам з дзяцінства, Усе мы родам з дзяцінства, Не забыць нам краіну дзяцінства

Дзе мама маладая, Дзе ля вакна рабіну Вясёлы вецер калыхае.

Прыпеў: І плыве нада мной Над табой і над светам Голас мой, голас твой. Усе мы родам з дзяцінства Усе мы родам з дзяцінства Гора тым, хто забыўся пра гэта.

І сягодня з табою Мы ў думках злятаем У краіну дзяцінства. Пасвятлеем душою, Як і зноў пабываем У краіне дзяцінства.

Усе мы родам з дзяцінства, Усе мы родам з дзяцінства, Дзе мама маладая, Дзе ля вакна рабіну Вясёлы вецер калыхае.

Прыпеў: І плыве нада мной Над табой і над светам Голас мой, голас твой. Усе мы родам з дзяцінства Усе мы родам з дзяцінства Гора тым, хто забыўся пра гэта.

Крыніцы

Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Песні на беларускай мове