Ракетны ўдар па Крывым Рогу 4 красавіка 2025 года — ракетная атака, здзейсненая УС РФ, балістычная ракета ўдарыла па густанаселеным жылым мікрараёне ў цэнтры Крывога Рогу (Днепрапятроўская вобласць Украіны). Атака здзейснена ў вячэрні час і прыйшлася на тэрыторыю з жылымі дамамі, побач дзіцячай пляцоўкі і сквера. Праз некалькі гадзін па горадзе таксама нанесены ўдар беспілотнікамі. У выніку загінулі 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, 75 (уключаючы 12 дзяцей) паранены.

Ход падзей 4 красавіка 2025 года каля 19:00 вечара па мясцовым часе ракета, выпушчаная з боку Расіі, патрапіла ў раён жылой забудовы ў Крывым Рогу. У эпіцэнтры выбуху аказаліся шматпавярховыя дамы, прыватны сектар, рэстаран, дзіцячая пляцоўка і аўтамабільная стаянка. На месцы ўдару не было ваенных аб’ектаў.

Па інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС Украіны), атака разбурала пяць будынкаў, значны ўрон нанесены грамадскай інфраструктуры, аўтамабілям і адукацыйнай установе.

Па версіі УСУ атака здзейснена ракетай Іскандэр-М з касетнай баявой часткай, каб максімізаваць колькасць ахвяр .

Пад апоўначы па горадзе нанесены таксама ўдар БПЛА. Узніклі пажары, пашкоджаны рэйкі і кантактная сетка. Загінула 56-гадовая жанчына, яна згарэла ў сваім доме; пацярпелі 7 чалавек.

Ахвяры

Загінулі 20 чалавек, з іх 9 дзяцей. Паранены 75 чалавек, 12 дзяцей. Паводле звестак кіраўніка абласной адміністрацыі Сяргея Лысака, амаль палова пацярпелых шпіталізаваныя, з іх 17 — у цяжкім стане. Пашкоджана і разбурана 34 жылыя будынкі, 6 навучальных устаноў, дзіцячая пляцоўка, крамы, пункты грамадскага харчавання, дзясяткі аўтамабіляў.

У Крывым Рогу абвешчана трохдзённая жалоба з 7 да 9 красавіка.

Версія Расіі Па версіі УС РФ удар нанесены па адным з рэстаранаў у Крывым Рогу (шэраг расійскіх ваенблогераў называў цэллю рэстаран «RoseMarine»), дзе праходзіла «нарада камандзіраў і заходніх інструктараў». Страты УСУ ад удару, па інфармацыі ведамства, ацэнены як «да 85 вайскоўцаў і афіцэраў замежных дзяржаў, а таксама да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі».

Расійскім бокам не пададзены доказы сваёй версіі. Як высветліў праект «Сістэма», гэтым днём у рэстаране праходзіў анансаваны раней з’езд работнікаў б’юці-індустрыі, а таксама дзень нараджэння аднаго наведвальніка. Акрамя таго, эпіцэнтр выбуху быў бліжэй да дзіцячай пляцоўкі, чым да рэстарана, які толькі пашкодзіла асколкамі.

Крыніцы

Спасылкі

Russians strike Kryvyi Rih — many dead and wounded Российские войска ударили по Кривому Рогу: 18 погибших, более 60 раненых

Катэгорыя:Крывы Рог Катэгорыя:Красавік 2025 года Катэгорыя:Падзеі 4 красавіка Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:2025 год ва Украіне