Euro NCAP (, Еўрапейская праграма ацэнкі новых аўтамабіляў) — еўрапейская арганізацыя, якая займаецца ацэнкай бяспекі аўтамабіляў. Створана ў 1996 годзе, першыя вынікі даследванняў былі апублікаваныя ў 1997 годзе. Лозунг арганізацыі — «За бяспечныя аўтамабілі».

Euro NCAP публікуе справаздачы аб бяспецы новых аўтамабіляў і прысвойвае рэйтынгі па выніках сутыкненняў аўтамабіляў у розных краш-тэстах, уключаючы пярэднія і бакавыя ўдары, сутыкненні з пешаходамі і ўдары аб столб. Тэставанне з’яўляецца добраахвотным, мадэлі аўтамабіляў для тэстаў выбіраюцца Euro NCAP незалежна або фінансуюцца вытворцамі.

Гісторыя і дзейнасць Да ўвядзення сістэмы Euro NCAP пакупнікі мелі няшмат інфармацыі аб бяспецы аўтамабіляў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі патрабаваўся толькі франтальны краш-тэст на хуткасці 48 км/г. У чэрвені 1994 года Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі зацвердзіў уласную праграму ацэнкі новых аўтамабіляў. У 1995 годзе Еўрапейская камісія правяла абмеркаванне магчымасці развіцця такой праграмы для еўрапейскіх пакупнікоў. У 1996 годзе да праграмы далучыліся Шведская дарожная адміністрацыя, Міжнародная аўтамабільная федэрацыя і Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT). Першае паседжанне Euro NCAP адбылося ў снежні 1996 года.

Першыя рэйтынгі Euro NCAP былі апублікаваны ў лютым 1997 года. Колькасць удзельнікаў арганізацыі паступова павялічвалася, да арганізацыі далучыліся Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC), Федэральнае міністэрства транспарту Германіі, Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў і іншыя дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.

Ад пачатку сваёй дзейнасці Euro NCAP пратэставала больш за 1800 новых аўтамабіляў і апублікавала больш за 600 рэйтынгаў. У выніку даследаванняў арганізацыі аўтамабілі еўрапейскіх вытворцаў сталі значна больш бяспечнымі. Вынікі выпрабаванняў публікуюцца ў аўтамабільных часопісах і моцна ўплываюць на спажывецкі попыт. Так, адным з прыкладаў гэтага ўплыву з’яўляецца Rover 100, які пасля атрымання адной зоркі падчас тэстаў у 1997 годзе прадаваўся настолькі дрэнна, што неўзабаве быў зняты з вытворчасці. Капот і фары Mini у 2007 годзе былі зменены ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі бяспекі пешаходаў. У 2017 годзе Euro NCAP пратэставала Rover 100 1997 года выпуску і Honda Jazz 2017 года выпуску ў аднолькавых умовах франтальнага ўдару, каб прадэманстраваць, наколькі больш бяспечнымі сталі аўтамабілі ў Еўропе за 20 год дзейнасці арганізацыі.

Рэйтынгі Рэйтынгі Euro NCAP складаюцца з працэнтных балаў у тэстах для дарослых пасажыраў, дзяцей, уразлівых удзельнікаў дарожнага руху і асістэнтаў бяспекі, якія ствараюць агульны рэйтынг у зорках, дзе 5 зорак — лепшы рэйтынг, а 0 — горшы.

5 зорак: выдатная абарона падчас аварый, добрыя тэхналогіі прадухілення аварый 4 зоркі: добрая абарона падчас аварый, можа прысутнічаць дадатковая тэхналогія прадухілення аварый 3 зоркі: сярэдняя абарона пасажыраў падчас аварый, не заўсёды прысутнічаюць тэхналогіі прадухілення аварый 2 зоркі: намінальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый 1 зорка: мінімальная абарона ад аварый, няма тэхналогій прадухілення аварый 0 зорак: аўтамабіль адпавядае тыпавым стандартам, таму можа быць легальна прададзены, аднак не мае сучасных тэхналогій бяспекі

Некаторыя аўтамабілі маюць падвойныя рэйтынгі: ніжэйшы — для аўтамабіля са стандартным абсталяваннем, а вышэйшы — для аўтамабіля, які абсталяваны дадатковымі опцыямі бяспекі.

Удзельнікі Станам на 2025 год арганізацыя мае 16 удзельнікаў:

Агульны нямецкі аўтамабільны клуб (ADAC) Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі Дэпартамент транспарту Вялікабрытаніі Міністэрства інфраструктуры і воднай гаспадаркі Нідэрландаў Міністэрства эканомікі Люксембурга Урад Каталоніі Міжнародная арганізацыя спажывецкіх даследаванняў і выпрабаванняў (ICRT) Міжнародная аўтамабільная федэрацыя Шведская адміністрацыя транспарту Thatcham Research Міністэрства экалагічнага пераходу Францыі Аўтамабільны клуб Італіі DEKRA Страхавы інстытут даследавання выпадкаў (UDV) Федэральнае міністэрства аховы клімату, навакольнага асяроддзя, энергетыкі, мабільнасці, інавацый і тэхналогій (BMK) Адміністрацыя грамадскіх дарог Нарвегіі

Крыніцы

Знешнія спасылкі

European New Car Assessment Programme

Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі