5 красавіка 2025 года ЗША ахапілі вулічныя дэманстрацыі супраць палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа. Гэта найбуйнейшыя пратэсты ў краіне з часоў пратэстаў пасля гібелі Джорджа Флойда ў 2020 годзе.

Мітынгі выкліканы многімі крокамі адміністрацыі Трампа, уключаючы ўведзенне сусветных пошлін, значныя скарачэнні дзяржаўных устаноў, пагрозы правам прафсаюзаў і ЛГБТК+, рэйды супраць мігрантаў, скарачэнне фінансавання аховы здароўя і даследаванняў. Пратэстоўцы абвінавацілі ўлады ў адступленні ад дэмакратыі, узмацненні аўтарытарызму і меркаванай арыентацыі адміністрацыі на інтарэсы мільярдэраў, а не амерыканскіх рабочых.

Пратэсты, арганізаваныя пад лозунгам «Рукі прэч!» (), узначаліла агульнанацыянальная кааліцыя, куды ўвайшлі арганізацыі па абароне грамадзянскіх правоў, ветэранаў, групы па абароне правоў жанчын, прафсаюзы і абаронцы ЛГБТК+. Былі высунуты наступныя патрабаванні: спыніць пашырэнне ўплыву мільярдэраў і карупцыю ў адміністрацыі Трампа; спыніць скарачэнне федэральных сродкаў на сацыяльнае забеспячэнне; спыніць нападкі на мігрантаў, транс-гендэраў і іншыя супольнасці.

У адрозненне ад пратэстаў падчас першага тэрміну Трампа, якія былі сканцэнтраваны на Вашынгтоне, арганізатары новых спрабавалі распаўсюдзіць іх па ўсёй тэрыторыі ЗША. Паводле заяў актывістаў, у акцыях прынялі ўдзел больш за 100 000 чалавек. Да дэманстрацый далучыліся больш чым 150 прафсаюзаў, прадэмакратычных груп, груп за грамадзянскія правы, ЛГБТК+ і груп за правы жанчын.

Крыніцы

Катэгорыя:2025 год у ЗШАКатэгорыя:Пратэсты 2025 годаКатэгорыя:Красавік 2025 года Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў ЗША