Гета ў Дрысвятах (лета 1941 — верасень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Дрысвяты Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Да 1941 года насельніцтва вёскі Дрысвяты на 60% складалася з палякаў, і на 38 % — з габрэяўА. Шульман. «Последний свидетель». .
Мястэчка было захоплена нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года і знаходзілася пад акупацыяй да 10 ліпеня 1944 годаА. Шульман. Путешествие по еврейской улице .
Вуліцу Дрысвяцкую (цяпер Азёрная), якая ідзе ўздоўж возера, у мястэчку называлі «Яўрэйскай» — яна пачыналася ад мастка праз рэчку Прорва. У гады вайны на гэтай вуліцы знаходзіўся паліцэйскі ўчастак. Паліцаі ў Дрысвятах былі як мясцовыя, так і літоўскія.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета.
Пад гета ў Дрысвятах акупанты адвялі габрэйскі раён мястэчка, таму габрэі засталіся жыць у сваіх дамах.
У верасні 1942 года ўсім габрэям загадалі сабрацца, узяць з сабой каштоўныя рэчы і дакументы, і пад канвоем пагналі ва Опсу. У Дрысвятах пакінулі пяць сем’яў яўрэйскіх рамеснікаў, якія былі ім патрэбныя. Іх забілі пазней.
Частку дрысвяцкіх яўрэяў у Опсе забілі, але большую частку перагналі далей у Браслаўскае гета разам з астатнімі яўрэямі Опсы. Усіх іх забілі ў Браславе 19 сакавіка 1943 года.
Пасля вайны ў Дрысвяты не вярнулася ніводная яўрэйская сям’я.
Памяць Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у Дрысвятах і Опсы стаяць у Браславе — агульныя для ўсіх загінулых габрэяў з гэтых месцаў.
Крыніцы
Літаратура
Дрысвяты Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Дрысвяты (аграгарадок)