Айна Первік (, у замужжы Ра́ўд (); ) — эстонская пісьменніца, паэтэса і перакладчыца.

Біяграфія Нарадзілася 22 красавіка 1932 года ў Ракверэ ў сям’і фельчара.

Вучобу пачала ў 1939 годзе ў Ярвакандзі, працягнула ў Талінскай 8-й сярэдняй школе, Талінскай настаўніцкай семінарыі і ў Талінскім педагагічным інстытуце. З 1950 па 1955 г. навучалася на факультэце гісторыі Тартускага ўніверсітэта, які скончыла па спецыяльнасці «Фіна-вугорскія мовы».

З 1955 па 1960 гады працавала ў Эстонскім дзяржаўным выдавецтве рэдактарам дзіцячай і маладзёжнай літаратуры, з 1960 па 1970 — рэдактарам дзіцячых і юнацкіх праграм на эстонскім тэлебачанні.

З 1974 года з’яўлялася сябрам Саюза пісьменнікаў Эстоніі. Напісала больш за 60 дзіцячых кніг, прозы і вершаў для дарослых, перакладала на эстонскую мову з венгерскай, працавала публіцыстам і крытыкам дзіцячай літаратуры.

Памерла 12 жніўня 2025 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Эстоніі