Гета ў Друі (лета 1941 — 12 чэрвеня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Друя Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Акупацыя Друі нямецкімі войскамі працягвалася да 6 ліпеня 1944 года. У 1941 годзе немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета.

Першы год немцы пакінулі габрэяў жыць на сваім месцы, пад пагрозай смерці абавязаўшы насіць на вопратцы нашыўкі з літарай «i». Яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работах і беспакарана адкрыта рабавалі.

У канцы 1941 года (па іншых даных, у сакавіку 1942) яўрэяў перагналі ў закрытае гета ля правага берага ракі Друйкі каля сінагогі. Гета не было абгароджана, але яўрэям забаранялася выходзіць за яго межы. 11 чэрвеня 1942 года ў адну з начэй прыехалі грузавыя машыны з карнікамі. 11—12 чэрвеня былі забітыя 1318 габрэяў, выратаваліся толькі некалькі чалавек (у тым ліку Яўсей Тойц).

Падчас расстрэлаў вязні аказалі супраціў і падпалілі гета ў розных месцахОтдел по архивам и делопроизводству Витебского облисполкома. Выстояли и победили: свидетельствуют архивы. , Витебск, 2005, стр. 9, ISBN 985-6733-11-1. Падчас знішчэння гета згарэла і знакамітая Друйская сінагога.

У ліпені 1942 года гебітскамісар выдаў загад аб перасяленні вязняў у Глыбоцкае гета, дзе ўсе былі забітыяД. Берникович. Список погибших в гетто дополняется .

Усяго ў Друі былі забітыя каля 2200 яўрэяў.

Памяць На месцы расстрэлу друйскіх габрэяў у 2001 годзе паставілі помнік на грошы, сабраныя выхадцамі з гэтага мястэчкаА. Шульман. В краю голубых озёр , журнал «Мишпоха» № 23.

Крыніцы

Літаратура

Друя Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Друя