Ілінойс () — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140 998 км². Насельніцтва — 12 910 409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага. Іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.

Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (), а таксама «Штат у прэрыі» (). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).

Геаграфія і клімат Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, з Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыянай праходзіць па рацэ Уобаш.

У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёр.

Умерана кантынентальны клімат.

Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.

Вядомыя асобы Карл Сэндберг (1878—1967) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст. Роберт Уодлаў (1918—1940) — паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, самы высокі чалавек у сусветнай гісторыі. Рэй Брэдберы (1920—2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст. Марлі Мэтлін (нар. 1965) — амерыканская актрыса. Альфрэд Сцёртэвант (1891—1970) — амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці.

Гл. таксама Ілінойскі вугальны басейн

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Штаты ЗША